Пагаворым аб жанчынах у XVI стагоддзі. Складана ўявіць, што дамам у гэты час было лёгка, паколькі панаваў патрыярхат, аднак сёння мы раскажам аб станоўчых рысах заканадаўства таго часу.
Тэма нашага абмеркавання - I Статут ВКЛ 1529 года. Яго пісалі сем гадоў і яго заснавальнікам з'яўляецца вялікі князь літоўскі Жыгімонт I. Статут складаецца з 13 частак, у якіх юрыдычна замацоўваліся асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу. Апроч іншага ў Статуце гаварылася і аб правах жанчын.
Дзяўчаты таго часу не маглі выходзіць замуж без згоды бацькі і маці, а калі выходзілі самавольна, то бацькі нявесты па законе мелі права пазбавіць дачку маёнтка і пасагу. Аднак калі дзяўчына выходзіла замуж па згодзе сваякоў, то бацька быў абавязаны забяспечыць яе пасагам, а будучы муж павінен быў аддаць 1/3 ад свайго маёнтка жонцы ў поўнае распараджэнне (такая плата называлася вена). Калі муж пасля смерці не адпісаў жонцы частку маёнтка, то ўдава, пры звароце ў суд, атрымлівала сваю долю і павінна была пажыццёва заставацца ва ўспадкаванай хаце, калі толькі не выходзіла замуж ізноў і не перадавала частку маёмасці сваім дзецям або сваякам. Таксама забаранялася сілай выдаваць замуж, таму шмат якія шлюбныя згоды пісаліся на паперы з ухвалой нявесты, яе бацькоў і бацькоў жаніха.

Абараняліся спадчынныя правы жонак: ніводны муж ці апякун не меў права аддаць пад заклад, прадаць ці аддаць за даўгі венавую маёмасць без ведама сваёй жонкі. Калі такая сітуацыя здаралася, то суд пакідаў атрыманае ў спадчыну за жонкай.
Жанчына, якая падвергнулася гвалтоўным дзеянням сэксуальнага характару (усё роўна якога яна саслоўя і ўзроставай катэгорыі) мела права звярнуцца ў суд, падаўшы доказы і сведак. Калі злачынства было даказана, то пацярпелая магла выйсці замуж за гвалтаўніка без яго згоды, альбо ж ён прыгаворваецца да смяротнай кары (вядома, цяпер для нас гэта гучыць дзіка, але тое, што пакаранне за згвалтаванне юрыдычна замацавалі, было крокам наперад).
Таксама разглядаліся фізічныя расправы і калецтвы: шляхцянкі нароўні са шляхціцамі маглі звярнуцца ў суд і запатрабаваць пакарання.

Пабітая жанчына ў якасці кампенсацыі атрымлівала больш ці столькі ж як і мужчына, незалежна ад саслоўяў:
"Калі б хто-небудзь параніў або пабіў цяглага селяніна, то павінен заплаціць яму ў якасці кампенсацыі паўціну грошаў, а жанчыне рубель грошаў, чалядзінцу паўкопы грошаў, а яго жонцы копу грошаў." - Раздзел 11, «Аб нанясенні збіцця і ран сялянам і чэлядзі».
Паўналецце ў дзяўчат наступала ў 15 гадоў, а ў юнака ў 17. Да гэтага ўзросту ніхто не меў права караць дзяўчат і юнакоў за злачынствы - калі суд пастанавіў вінаватасць, то пакаранне надыходзіла ў сілу пасля паўналецця. Цяпер мы прывялі станоўчыя (для таго часу!) моманты ў заканадаўстве.

Зараз аб дрэнным:
1) Калі ўдава разарыла або панесла каласальныя матэрыяльныя страты радавога маёнтка, то ў яе маглі забраць дзяцей;
2) Жанчына не магла звяртацца ў суд па некаторых пытаннях самастойна, гэта павінен быў зрабіць нехта са сваякоў мужчын;
3) Бацька мог адпрэчыць нованароджанае дзіця, калі яно нарадзілася па-за шлюбам;
4) Удава не зможа аспрэчыць патрэбу апякунства над ёй па завяшчанні мужа і г.д;
5) Селянкам плацілі менш чым сялянам
Але тым не менш, для 1529, некаторыя артыкулы ў законе можна назваць прагрэсіўнымі. Таму, калі вам нехта кажа, што ўшчамленне жанчын – гэта традыцыйны ўклад беларусаў – не верце! Неабходна імкнуцца да лепшага, гэта ўжо рабілі нашы продкі і мусім рабіць мы!