Беларуска беларусцы

Падзенне нараджальнасці ў Беларусі

У апошні час зарэгістравана значнае падзенне нараджальнасці ў Беларусі, што выклікала непакой навукоўцаў і грамадскасці. Аднак даследаванні, праведзеныя сацыёлагамі, паказваюць, што большасць беларусак і беларусаў жадаюць мець дзяцей, але сутыкаюцца з пэўнымі перашкодамі.
Нацыянальная акадэмія навук праводзіла даследаванне грамадскай думкі на тэму бацькоўства і яго месца ў каштоўнаснай сістэме насельніцтва. Было апытана 1 847 чалавек. Паводле апытанкі, матэрыяльныя фактары займаюць асноўныя пазіцыі пры прыняцці рашэння аб нараджэнні дзяцей.

Напрыклад, страх, што дзіця не будзе забяспечана неабходным клопат і падтрымкай, займае першае месца - 52,4%.

Адсутнасць жылля або магчымасці яго набыцця і фінансавыя цяжкасці патрапілі на другое і трэцяе месцы (46,2% і 46,1%).

Далей ідуць жаданне аддаць прыярытэт сабе і свайму асабістаму жыццю, адсутнасць упэўненасці ў будучыні і стан здароўя (37,0%, 28,3%, 27,7%).

На думку беларусак, цяпер у Беларусі створана такая сітуацыя, што жанчыны баяцца нараджаць, бо ў іх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Калі стварыць належныя ўмовы, статыстыка палепшыцца.

Можна зрабіць выснову, што падзенне нараджальнасці ў Беларусі звязана з матэрыяльнымі фактарамі, такімі як страх няздольнасці забяспечыць дзіця ўсім неабходным, адсутнасць жылля, фінансавыя і палітычныя цяжкасці.