Беларуска беларусцы

Кнігі беларусак у топе сеткі крам OZ

Напрыканцы 2023 года каманда сеткі крам OZ зрабіла спіс найбольш папулярных кніг. На першыя два месцы патрапілі кнігі беларусак.
Другі год у топе кніга “Да сябе пяшчотна” Вольгі Прымачэнка. Тут можна знайсці шмат разважанняў пра свае пачуцці, прыярытэты, а таксама парады і практыкаванні на пяшчотнасць да самой сябе.
На другое месца патрапіла “Кніга Надзеі. Раніца надыходзіць заўсёды” Надзеі Мялешка. Жанчына змагалася з ракам малочнай залозы і канец яе гісторыі можа падавацца сумным. Кніга распавядае пра жыццё і барацьбу з дыягназам, прапануе медытацыі, афірмацыі і іншую практыку.
Подарочный набор