Беларуска беларусцы

ДЗЕНЬ ВАРКШОПАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСАК

5 лютага ў Варшаве быў арганізаваны Дзень варкшопаў для беларусак, які прайшоў пры падтрымцы Руху Беларускай Салідарнасці на прасторы «Пад жырандоляй».

Арганізавана мерапрыемства было маладой ініцыятывай Яна/Ёй, якая займаецца адукацыяй і дапамогай беларускім дзяўчынам і жанчынам.

На варкшопы завітала шмат беларусак, якія за апошнія гады вымушаныя былі з’ехаць з краіны і аказацца ў новай для сябе жыццёвай сітуацыі. Варкшопы для беларусак праводзілі запрошаныя эксперткі з розных сфераў.

Надзея Гарадніцкаяпсіхолаг і лагатэрапеўт правяла варкшоп па тэме «Кропкі апоры: як дапамагчы сабе ў цяжкія часы».

Надзея з'яўляецца псіхолагам і прадстаўніком школы лагатэрапіі, якую заснаваў Віктар Франкл у часы Другой Сусветнай вайны.У той час Віктар знаходзіўся ў 4-х канцлагерах, і заснаваў сваё вучэнне на гэтым цяжкім досведзе, распавядаючы, як выжываць у самых складаных умовах і дзеля чаго ўвогуле працягваць змагацца і жыць.

Надзея падзялілася з беоарускамі, дзе шукаць кропкі апоры ў складаныя часы. Як і дзе знаходзіць у сабе сілы, каб жыць жыццё асэнсавана і напоўнена.

Наста Базарфем-квір-актывістка правяла лекцыю на тэму «Як я (не)спраўляюся. Мацярынства ў эміграцыі»

Мацярынства само па сабе рэч шматзадачная і часам складаная. А мацярынства ў эміграцыі гэта квэст з павышаным ўзроўнем цяжкасці. Сябе сабрацца самой, а яшчэ і дзяцей утрымаць/падтрымаць/развіваць. Адказнасць за іншых бярэцца часта прасцей. Таму патрэбы дзяцей пакрываюцца ў першую чаргу, а праз нейкі час, жанчына знаходзіць сябе ў кропцы бязсілля і адчаю.⠀

Пра гэта і пайшла гутарка на сустрэчы. Размаўлялі пра базавыя патрэбы, клопат пра сябе, як перажываць немагчымасць пабачыцца з роднымі і не мець падтрымкі, як знайсці кропкі апоры і навучыцца шукаць дадатковую энергію і сілы.

Вольга Хаткевічфітнэс-нутрыцыёлаг. У сваім блоке пад назвай «Маё стаўленне да цела і як яго палепшыць», давала дзейсныя парады беларускам, як адчуваць сябе лепш і выбудаваць здаровы рацыён.