22 красавіка ў межах ініцыятывы "Беларуска беларусцы" на Прасторы Руха Беларускай Салідарнасці прайшла сустрэча з удзелам паспяховай беларускай і польскай юрысткі Ганны Маціеўскай.
Асноўныя тэмы, якія былі закранутыя падчас сустрэчы: - Асаблівасці заключэння шлюбу паміж замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Польшчы - Маёмаснае пытанне - Шлюбаразводны працэс паміж замежнымі грамадзянамі ў Польшчы - Кантакты з дзецьмі пасля разводу - Аліменты - Падаткі - Бацькоўскія правы ў працоўным заканадаўстве - Абарона ад гвалту ў сям'і
Падзея выклікала вялікую зацікаўленнасць сярод беларусак і беларусаў не толькі Варшавы, але і ў іншых кутках Польшчы. Падчас сустрэчы быў поўная заля ўдзельнікаў, што падкрэслівае важлівасць такіх мерапрыемств.
Наша ініцыятыва будзе працягваць арганізоўваць падобныя сустрэчы з эксперткамі, таму заставайцеся з намі!