На жаль, у пытанні працаўладкавання ў Беларусі захоўваецца як прамая, так і прыхаваная дыскрымінацыя жанчын. Нягледзячы на наяўныя заканадаўчыя забароны на дыскрымінацыю па прыкмеце полу ў працоўнай сферы, гэтыя забароны часта маюць фармальны характар і на практыцы могуць парушацца працадаўцамі, за што апошнія амаль ніколі не нясуць ніякай адказнасці.