Паводле рэзалюцыі, прынятай генеральнай асамблеяй ААН: «Тэрмін «гвалт у адносінах да жанчын» — гэта любы акт гвалту, учынены на падставе палавой прыкметы, які прычыняе або можа прычыніць фізічную, палавую ці псіхалагічную шкоду або пакуты жанчынам, а таксама пагрозы здзяйснення такіх актаў, прымус або адвольнае пазбаўленне волі, няхай гэта будзе ў грамадскім ці асабістым жыцці». У дэкларацыі ААН аб выкараненні гвалту ў дачыненні да жанчын гвалт падзелены на тры катэгорыі: хатні гвалт, грамадскі і гвалт з боку дзяржавы і/ці легітымнасць гвалту дзяржавай.