Ці ведаеш ты, што робіць булінг і харасмэнт такімі жывучымі? Адкуль яны бяруцца, чым «харчуюцца» і як з імі спраўляцца на працы, ў школе ці ў асабістым жыцці?
Ініцыятыва “Беларуска беларусцы” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую сустрэчу, дзе мы пагаворым пра ўсё гэта адкрыта і без табу. Спікерка сустрэчы – вядомая юрыстка Альвіна Мінгазава, якая зараз працуе ў адвакацкім бюро Król Mazurek, а таксама з'яўляецца кіраўніцай юрыдычнага аддзела ініцыятывы Free Belarus Center.
На сустрэчы: 👉 разбярэмся, чаму булінг і харасмэнт працягваюць існаваць; 👉 абмяркуем, як абараніць сябе альбо падтрымаць блізкіх, якія з гэтым сутыкнуліся; 👉 пазнаёмімся і паразмаўляем ў бяспечнай прасторы.
📌 28 траўня ў 17:00 📍 Дзе? Prastora, Hoża 41, lok. 2, Варшава