У эміграцыі жанчыны апынаюцца ў яшчэ больш уразлівым становішчы, бо часта скаваныя праз няведанне сваіх правоў: развод бачыцца немагчымым, а легалізацыя можа здавацца непад'ёмным працэсам. Акрамя таго, у выпадках хатняга гвалту ўдалечыні ад дому ахвяры яшчэ цяжэй даць адпор агрэсару. Юрыстка «WKB Lawyers» і сузаснавальніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская распавяла пра магчымасці і правы жанчын у Польшчы на сустрэчы «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы» 7 сакавіка.
«Часцей за ўсё пастановы суда даводзіцца чакаць каля шасці месяцаў. Але ўсё ж гэта магчыма», – кажа Ганна Маціеўская.
«Нават калі заяўнікам быў муж, гэта не мяняе таго факту, што гэты статус ужо быў дадзены жанчыне і дзецям. Таму кожны з гэтых людзей можа карыстацца ўсімі правамі, якія адпавядаюць гэтаму статусу», – кажа Маціеўская.